Жнівень: пара закругляцца…

9 жнiўня 2008 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Каментароў няма
Праглядаў: 133

IMG_3455У мінулым запісу я ўспомніў колькі дзён засталося да канца лета. Не хацелася ўпускаць ні адзін з гэтых апошніх дзён. І я рвануў у вёсачку, каб уцячы і ад мітусні, і ад гарадскога шуму, і ад… нават не ведаю чаго. Проста ў вёсцы як-та адчуваеш сябе бліжэй да Бога.

Што ж я рабіў у вёсцы? Катаўся на матацыкле, веліках, купаўся ў Нёмане і крыніцы, катаўся на лодцы, проста гуляў і… спаў на даху пад зоркамі. Апошняе было напоўнена самымі лепшымі перажываннямі за гэтыя дні. Зорнае неба недзе за горадам зусім не такое, як у горадзе. Заўсёды, калі бачу неба ў вёсцы, ўспамінаецца фраза з любімага мульта “Мадагаскар”: “… гэта як мільярды мільярдаў верталётаў…” У мінулым запісу я так жа пісаў аб тым, што спаў пад зоркамі. Але не гледзячы на тое, што я ўжо спаў пад адкрытым небам, на гэты раз гэта было як быццам ў першы раз. Немагчыма словамі выказаць свае перажыванні.

Асаблівае захапленне у мяне выклікаюць прагулкі на матацыкле. Ляціш на сустрэч захаду, вецер дзьме ў твар, несучы з сабой водар з палёў, лугоў, лясоў, ракі (возера). У адным з месцаў, дзе я люблю часта праязджаць ў гэты час года пахне грыбамі – маслятамі. А яшчэ ў адным месцы ў розныя часы года адкрываюцца розныя віды. У гэты час года выгляд нагадвае аб тым, што хутка настане восень. Дарэчы, на першым фота як раз я знаходжуся ў гэтым месцы.

Да канца лета ўжо 22 дні. Загадзя прыношу свае прабачэнні за тое, што на працягу гэтых дзён на блогу запісу буду з’яўляцца не вельмі часта. Буду катацца па Беларусі. Хачу яшчэ пару раз пабываць у сваёй вёсцы, акрамя іншых паездак. Дзякуй за ўвагу,. (У працягу запісы яшчэ некалькі фота.)

Працягнуць чытанне »


Паездка ў Асмолава. Частка 2

1 жнiўня 2008 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Адзін камэнтар
Праглядаў: 194

IMG_7436Працягнем? У гэтым запісу паведамлю аб асноўным нашым занятку на працягу ўсяго тыдня нашага знаходжання ў Асмолава. Дарэчы, у мінулай частцы забыў упамянуць аб тым, што мы былі ў дзвюх вёсках: жылі ў вёсцы Лань, а працавалі ў Асмолава.

Ітак. Асноўнай мэтай паездкі было правядзенне летняй біблейскай школы. Гэта нешта тіпа дзіцячага лагеру, які працягваўся кожны дзень з панядзелка па пятніцу, з 10 гадзін раніцы і да 5 гадзін вечара. Што мы там рабілі? Вадзілісь з дзеткамі. Расклад на кожны дзень быў прыкладна аднолькавы. Паведмалю аб усім па-парадку.

Як толькі дзеці прыходзілі к 10 гадзінам раніцы, мы з німі спявалі дзіцячыя спевы. Дзецям чамусьці гэта не вельмі спадабалася. Хаця ў іншых падобных лагерах заўсёды дзецям падабаецца спяваць. Ў гэтым лагеры аднойчы дзеці згадзіліся зрабіць зарадку на вуліцы замест таго, каб спяваць. Праўда не ўсе. З другога, трэцяга дня ім стала больш падабацца спяваць.

Далей мы праводзілі біблейскі ўрок. Яго мы правадзілі ў форме пастаноўкі, с дапамогай якой паведамлялі дзецям якую-небудзь гісторыю з Бібліі. Дакладней, не якую-небудзь, а ту, якая была прадугледажана праграмай, па якой мы працавалі. Праграмма была цікавай, спадабалася і нам, і дзецям. Біблейскі ўрок плаўна пераходзіў у вясёлае мерапрыемства па вывучэнню ключэвога верша па тэмы ўрока, якое, у сваю чаргу, пераходзіла ў гульню, у якой мы паўтаралі пройдзеннае на біблейскіх уроках. У першы дзень паўтаралі за адзін урок, у пяты – за пяць урокаў. Пасля ўсяго гэтага недзе на працягу гадзіны мы гулялі з дзецьмі ў памяшканні, ці дзеці гулялі самі на вуліцы з мячамі, фрызбі і т.п.

IMG_7435Далей у 12:30 – абед. Ён заслугоўвае асобнага апісання))) Аднак не буду шмат распісываць, каб вы, шаноўныя чытачы, не падавіліся сліной. Я ж не ведаю, мабыць вы сёння яшчэ не елі ілі ўжо паспелі прагаладацца пасля апошняга прыняцця ежы? Так вось. Кармілі ўсіх нас вельмі смачна і многа. Вы толькі ўявіце сабе: усё натуральнае! Хатняя птушка і свінка, якія былі забіты, згатаваныя і паданы на стол. Свая бульба, крупа, агародніна і фрукты. Свежы морс, звараны із толькі што сабраных ягад. Бярозавы сок, спушчаны некалькі месяцаў таму. Хатняя выпечка пячэння, булачак і прочага. Увогуле, скардзіцца не было на што. Кушалі столькі, сколькі жадалі. Праўда дзеці, прывыкшыя да ўсяго гэтага не вельмі праяўлялі жаданне шмат есці, нават негледзячы на тое, што ўперадзе яшчэ палова дня, у якую яны павінны будуць гуляць у агульналагерные гульні. А вось мы, мінскія, кушалі шмат, за што дзякуем Богу і бабулям, якія ўсю вкуснацень гатовілі.

У застаўшыся час да пяці гадзін дня мы малі некалькі мерапрыемстваў. Першае – гэта былі вырабы. Недзе на працягу гадзіны дзеці ўпорна рабілі нешта цікавае з падручных сродкаў. Хто хутка справіўся з заданнем мог паўдзельнічать у конкурсе малюнкаў. У адзін з дней малявалі мяне. Атрымалася нават вельмі прыгожа. Змог нават пазнаць сябе. Пасля гэтага мы гулялі с дзецьмі на вуліцы. Ці ў агульныя гульні, ці проста ў тое, што жадалі: футбол, валейбол, фрызбі, выбівалы і іншыя. У адзін з дней правялі капітошку. Горача ўсё ж такі было…

Заключным этапам дня быў мультфільм па тэме ўрока і пытанні на ўважлівасць. Гэтыя пытанні ўключалі ў сябе ўсялякія дробязі, якія патрабавалі ўважлівасці дзяцей. Напрыклад: “Колькі чалавек прыехала сюды сёння на роварах?” ці “Якога колеру была майка у мяне раніцай?” Далей дзеткі ішлі на поўднік (не буду распісываць, але не трэба сумнявацца, што ён заўсёды быў смачным), а затым да хаты.

А што мы рабілі да канца дня? Чытайце ў наступным запісу. Дзякую за ўвагу!

P.S. 65 фота з паездкі магчыма праглядзець, пстрыкнуў па гэтай спасылцы.

Паездка ў Асмолава. Частка 1.


Паездка ў Асмолава

29 лiпеня 2008 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Адзін камэнтар
Праглядаў: 248

IMG_7101Ітак. Доўгачаканае апісанне маёй паездкі. Напомню, што тэай гэтай паездкі было правядзенне летняй біблейскай школы (ЛБШ). Цэль выканана. Дзеці здаволены. Арганізатары здаволены. У кожнага шмат уражанняў.

Пуць да месца назначэння заняў каля 1,5 гадзіны. Па дарозе было шматлікая колькасць пейзажаў. (На фота возера ў Нясвіжы. Фота клікабельна.) Але з-за соннага састаяння было не да таго, каб рабіць шмат фотаздымкаў.

Прыбылі на месца каля 9 гадзін раніцы ў нядзелю (20 ліпеня). І ў 10 гадзін мы пайшлі ў мясцовую царкву на служэнне. (Хто – мы? Нас было пяць чалавек, якія прыбылі з Мінска, дзеля правядзення ЛБШ. Чатыры дзяўчыны і я.) Я люблю маленькія царквушкі. У іх шмат адзінства.

Пасля служэння мы прайшлісь па вёсцы, зайшлі дамоў, каб паснедаць і адправіліся ў Нясвіж. Думаю, што вы ведаеце, што Нясвіж – адзін з гарадоў, які багат гісторыяй і напоўнены лягендамі. У гэтым горадзе я бываў ужо не раз, і кожны раз знаходіў нешта новае і цікавае. Аднак у гэты раз я не знайшоў свайго любімага велькага дрэва, якое унутры некалі было выжжана агнём і стаяла пустое ўнутры. Гэта дрэва нехта спілаваў. А яно ж нікому не мяшала…

А яшчэ ў гэты раз я ўбачыў абпалены замак. Жаласнае відовішча. Да 2010 года яго збіраюцца аднавіць. Што ж. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.

Вадаёмы. Мне жудасна ў гэты раз не спадабаліся вадаёмы. Яны былі ўсе забруджаныя, зялёныя і брыдкія. Некалькі год таму я ў гэтых вадаёмах купаўся, а ў гэты раз было глядзець на іх брыдка. Не захоўвае народ то, што мае.

К вечару мы прагаладаліся. Пабрэлі шукаць піцэрыю, ці, на ўсялякі выпадак, якую-небудзь забегалаўку. І што вы думаеце? Знайшлі некалькі кафэ, якія заканчывалі сваю працу ў нядзелю ў 2-3 гадзіны дня. Крыўдна. Нам есці захацелася намнога пазней. Патопалі далей, і… о цуда! Гэта піцэрыя! Заходзім у дворык… ў нос “ударылі” смачныя пахі, пацяклі слінкі. Падыходзім да дзверы, а адтуль выходзіць дзяўчына-афіцыянт. Мы ўжо падумалі, што нас абслугоўваць, але аказалася, что гэта рэстаран заняты сэрвісным абслугоўваннем. Прыйшлося ісці ў звычайны магазін. Нармальны знайшлі толькі з чацвёртага разу… Вячэралі на беразе аднаго з вадаёмаў на процілеглым беразе ад замку. Для мясцовых людзей гэта аказалася непрывычным відовішчам, калі гурт маладых людзей есць сідзячы на траве паміж дарогай і вадой. Але ж нам спадабалася. У Мінску ўрад лі так павячэраеш у цэнтры города.

Вось такія падзеі адбыліся ў першы дзень знаходжання ўдалі ад дома.

Дзякую за ўвагу! Працяг апісання будзе апублікаваны ў бліжэшы час. Не прапусціце;) А ў працягу запісу некалькі фота. Ўсе фатаздымкі ў маёй галэрыі.

Працягнуць чытанне »


Акцыі для блогераў

26 чэрвеня 2008 | Рубрыка: Фотаздымкі, х дробязей | Каментароў няма
Праглядаў: 106

Акцыі, конкурсы … Кожны называе іх па-свойму. На мой погляд – гэта акцыі (тыя, аб якіх я буду гаварыць у гэтай запісы), бо ў конкурсе прадугледжана своеасаблівая барацьба за атрыманне прыза.

Мой блог адносна малады. Таму мала дзе “свяціцца”. І якой-небудзь накіраванасці тэматычнай няма. Блог персанальны, таму пішу аб сваіх думках, дасягненнях, назіранні і іншым, што мне цікава.

myselfСёння прачытаў у rss-ридере артыкул пра тое, у якіх акцыях (конкурсах) можна паўдзельнічаць. У двух з іх вырашыў прыняць удзел.

1. Праходзіць пад назвай “Алло, мы шукаем таленты!” Аўтар гэтай акцыі набраў на сваім блогу больш за 100 падпісчыкаў і вырашыў правесці яе, каб знайсці новыя цікавыя блогі і свежыя ідэі. Што ж. Акцыя даволі цікавая, на мой погляд. Думаю, што ініцыятар знойдзе тое, што шукае.

2. Акцыя Your Face! Засвяціся на Темма.Ру! Сутнасць у чым. Фатаграфія, якая ў гэтай запісы атрымлівае шанец “засвяціцца” на старонках блога Арцёма Майнаса. І з гэтай фатаграфіі будзе ісці спасылка на мой блог.

Гэта мая фотка для Your Face. Пакажы сябе!

Калі вы яшчэ не ўдзельнічалі ў гэтых акцыях, то можаце гэта зрабіць. Гэта не так ужо складана і зусім бязбольна!

Дзякую за уважлівасць!


Лета працягваецца

20 чэрвеня 2008 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Адзін камэнтар
Праглядаў: 142

І я гэтаму вельмі-вельмі рады. Акрамя таго, рады таму, што ў мяне дзень нараджэння менавіта ў гэтую пару года. І менавіта аб ім я хачу вам зараз расказаць.

14 чэрвень 1989г. – Я з’явіўся на свет. За гэта ўдзячны Богу і сваім бацькам. З таго дня шмат часу прайшло, шмат змянілася. Колькі разоў мяняўся я – не злічыць. Гартаючы старыя дзённікі, перачытваю запісы блога, пераглядаючы старыя фатаграфіі, можна сказаць толькі адно: Да сённяшняга дня вёў мяне Гасподзь. І веру, што і далей Ён будзе гэта рабіць.

14 чэрвеня гэтага года я са сваімі сябрамі і сваякамі святкаваў сваё 19-годдзе. Што я вынес з гэтага дня? Шмат уражанняў, ідэяў і мэтаў. Атрымаў шмат віншаванняў, падарункаў, пажаданняў. Банальная фраза “Гэты Дзень нараджэння быў самым лепшым з усіх”, якая гучыць пасля кожнага майго дня нараджэння, гучала і ў гэты раз. Але гучала не банальна. Дзень пачаўся з… Як вы думаеце з чаго? Ні за што не догадаетесь. Дзень пачаўся з іспыту, які я здаў на 7 балаў. Такі вось “падаруначак” зрабіў для мяне мой універсітэт. Далей мы сабраліся нашай кампашкай і паехалі да мяне ў вёску. Думаю гэта самае лепшае месца, дзе можна правесці свой дзень нараджэння. Вакол цудоўная прырода: лес, рака Нёман, пясчаны кар’ер. Погодка, праўда, крыху падкачала. Пакуль мы ехалі ў электрычцы прайшоў дожджык і вечарам было халаднавата для таго, каб ехаць на Нёман. Але мы не засмуціўся. Наладзілі вела-, мотапакатушкі. Ноччу паблукалі па наваколлю.

У нядзелю (15 чэрвеня) мы працягнулі адзначаць мой Д.Н. З раніцы схадзілі ў мясцовую царкву. Сваёй кампаніяй праспявалі дзьве песьні пад гітару. Бабулям і дзядулям вельмі хочацца пачуць спевы гасцей. Вось мы і не сталі іх расчароўваць. Пасля абеду “загрузілісь” ў машыну, на матацыкл і паехалі па маім любімым месцах. Паездка прынесла шмат уражанняў. Аднак, не абышлося без непрыемнасцяў. Адна дзяўчына, прыгая на кар’еры з абрыву, ушыбла руку. У астатнім – усё выдатна.

На Нёмане вадзіцы аказалася крыху прахладнавата для купання, але ёсць адзін чалавек, які ніколі не застаецца сухім на маім дне нараджэння. Вось гэты чалавек і ўпаў у Нёман. Клікнуўшы сюды, можаце пачытаць водгук гэтага чалавека аб маім дне нараджэння.

Што я магу сказаць, падводзячы вынік? 19 гадоў пражыта не дарэмна. Шмат што ў маім жыцці можна было б зрабіць па-іншаму, але калі б не было так, як было, то не было б і таго, што ёсць зараз. А за тое, што ёсць зараз я ўдзячны Богу і тым, хто быў са мной побач і ў цяжкія хвіліны жыцця, і ў хвіліны радасці. Сябар пазнаецца ў бядзе? Не зусім. Сябр пазнаецца і ў радасці, і ў гары. Калі ў цябе бяда – дапамагчы можа і зусім чужы табе чалавек. Калі ў цябе ўсё выдатна – побач тыя, хто не зайздросьціць твайму поспеху, а радуецца разам з табой. А ўвогуле – не трэба правяраць сваіх сяброў. Трэба проста давяраць ім. Давяраць ім і дапамагаць ім. Жыць не для сябе, заводзіць сяброў не для таго, каб потым нешта ўзяць ад іх, а наадварот – набываць іх для таго, каб аддаць ім часцінку сябе, сваёй любові, любові, якую Бог даў нам. Не саромейцеся сказаць свайму сябру (сяброўцы) “дзякуй” за тое, што ён у вас ёсць. Ад таго, што чалавек ведае, што вы да яго не абыякавыя ваша дружба будзе ўсё мацней і мацней.

У сваю чаргу хачу выказаць падзяку маім самым лепшым сябрам (яны ў мяне ўсе лепшыя): Богу, які заўсёды побач. Бацькам, якія заўсёды дапамагаюць. NazimBorg’у, з якім мы сябруем “з пялёнак”. Star, у якой можна атрымаць шмат слушныя саветаў. Vishke і Інке, з якімі я добра знаёмы ўсяго 28 дзён. І яшчэ многім, многім, многім …

Дзякуй за ўвагу!

(у працягу запісу ёсць адно цікавае фота і спасылка на іншыя фота з майго дня нараджэння)

Працягнуць чытанне »


Надыходзячае лета

28 траўня 2008 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Каментароў няма
Праглядаў: 258

Прывітаньне. Як жыццё, паважаныя чытачы? Спадзяюся халоднае надвор’е не ўплывае дрэнна на ваша настрой.

Гэты запіс я пішу ў другі раз, бо праграма Windows Live Writer, якая прызначана для публікацый запісаў у блог закапрызнічала і ўпала, не захаваўшы нават чарнавік. Таму запіс можа здацца некалькі “саладжаўным” з-за “другаснай вытворчасці”. Але думаю, што не здасца.

У агульным ўжо другі тыдзень спрабую напісаць, але ніяк не хапае часу. Прычына – набліжаецца сесія. Ўсе думкі аб ёй, а чытачам наўрад ці будзе цікава ведаць, што я пра яе думаю. Таму прапусцім апавяданне пра тое, як усё складана ў гэтай галіне і пяройдзем да іншай тэме.

IMG_1637 У запісе за 16 траўня я казаў пра тое, што з невялікай групай людзей бярэм дзяцей з дзіцячага дома-інтэрната і везем іх (17 траўня) на пікнік. Было выдатна. Дзеці былі ў захапленні і да гэтага часу ўспамінаюць той дзень. Ездзілі мы ў вёску Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) на раку Нёман. Там недалёка мая вёска і я, ведаючы прыгожыя месцы, прывёз іх сюды. Ну, прывёз вадзіцель, а я дарогу паказваў. Ужо на зваротнай дарозе дзеці былі гатовыя ісці ў паход на некалькі дзён. Магчыма пайшлі бы. Але Эльвіра Мікалаеўна (выхавальнік, адказны за дзяцей) праз дзень або два трапіла ў шпіталь з запаленьнем лёгкіх. Такая вось непрыемнасць …

А лета ўсё ідзе, але ніяк не можа ўтрымаць свае пазіцыі. Спадзяюся, што з ўваскрасення лета наступіць не толькі ў календары, але і на вуліцы. Мне ж хочацца адсвяткаваць свой дзень нараджэння, які будзе праз дзве з паловай тыдня, на прыродзе. Ці хаця б у сябе ў вёсцы.

Дарэчы, нядаўна блукаў па інтэрнэту і ўбачыў такую вось клавіятуру. Хто-небудзь хоча мне яе падарыць?;)

На гэтым закончу. Дзякуй за ўвагу!

P.S. Калі ў вас ёсць час і жаданне, вы можаце паглядзець фатаграфіі з пікніка, аб якім я казаў вышэй.

Працягнуць чытанне »


Галерэя

23 лютага 2008 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Каментароў няма
Праглядаў: 146

А вось па гэтым адрасе: http://gallery.yarmakovich.com – адкрылася мая галерэя. Сардэчна запрашаю.


Лагер “Чайка”

16 кастрычнiка 2007 | Рубрыка: Агульная, Фотаздымкі | Каментароў няма
Праглядаў: 231

Даўно збіраўся пра яго напісаць, але ніяк не даходзілі рукі. Быў ён з 24 ліпеня па 13 жніўня гэтага года. Класны лагер … Шмат чаму навучыўся там. Шмат чаго ўбачыў. У агульным глядзіце фоткі. Многовато фоток атрымалася. Але я лічу, што яны вартыя успамінаў. У царкве быў вечар успамінаў лагераў, але фотак гэтага лагера было паказана 3 або 4. Я вырашыў гэта кампенсаваць гэта на сваім блогу. Прыемнага прагляду!

img_4599.jpg img_4677.jpg img_4683.jpg

img_4800.jpg img_4823.jpg img_4915.jpg

img_4921.jpg img_4940.jpg img_5172.jpg

img_5225.jpg img_5363.jpg img_5549.jpg

img_5593.jpg img_5595.jpg img_5615.jpg

img_5668.jpg img_4640.jpg img_5782.jpg

img_5795.jpg img_5796.jpg img_5801.jpg

img_5807.jpg


Выгляд з БДПУ

25 верасня 2007 | Рубрыка: Фотаздымкі | Каментароў няма
Праглядаў: 155

Хм … А не стварыць бы калекцыю фоток на тэму “Горад з вышыні птушынага палёту”? Гэтыя фоткі зробленыя з 12 паверху БДПУ. Такі від адкрываецца мне кожны дзень, калі мы сядзім на семінарах. Апошняя фота – гадзінічкі, на якіх я назіраю час, якое засталося да канца пары:)

img_6694.jpg img_6695.jpg img_6696.jpg


Выгляд з нацыянальнай бібліятэкі

23 верасня 2007 | Рубрыка: Фотаздымкі | Каментароў няма
Праглядаў: 163

Гэтыя фота зробленыя з даху нацыянальнай бібліятэкі РБ. Апошняя фотка – клумба на даху бібліятэкі.

img_6662.jpg img_6665.jpg img_6666.jpg img_6667.jpg

img_6670.jpg img_6674.jpg






  • Архіў
  • Галерэя