Адзіноцтва ў Сетке

22 траўня 2009 | Рубрыка: Кнігі | Каментароў няма
Праглядаў: 205

Нарэшце я асіліў гэтую кнігу Януша Вішнеўскага. Ні кроплі станоўчых уражанняў. Хочацца толькі сварыцца на самога сябе, што згубіў час дарэмна.

Увогуле, не буду ўдавацца ў падрабязнасьці зьмесьціва. Водзываў і рэцэнзій магчыма знайсьці колькі хочацца ў інтэрнэце. Калі б яна хоць як-небудзь спадабалася мне, я б напісаў падрабязна. Коратка: мужчына пазнаёміўся з жанчынай у інтэрнэце, доўга мелі зносіны, потым сустрэліся, потым рассталіся, потым яна нарадзіла сына і назвала яго іменем. Жудасна шмат непатрэбных апісаньняў сэксуальнага жыцьця і іншага. Тое, што гавораць, што шмат састарэлых тэхнічных апісаньняў – не зусім з гэтым згодзен. На мой  погляд – у меру. І патрэбна ўлічваць час напісання кнігі.

Ну вось і ўвесь мой водзыў. Тут яшчэ адзін, але не мой.






  • Архіў
  • Галерэя