Надыходзячае лета
Прывітаньне. Як жыццё, паважаныя чытачы? Спадзяюся халоднае надвор’е не ўплывае дрэнна на ваша настрой.
Гэты запіс я пішу ў другі раз, бо праграма Windows Live Writer, якая прызначана для публікацый запісаў у блог закапрызнічала і ўпала, не захаваўшы нават чарнавік. Таму запіс можа здацца некалькі “саладжаўным” з-за “другаснай вытворчасці”. Але думаю, што не здасца.
У агульным ўжо другі тыдзень спрабую напісаць, але ніяк не хапае часу. Прычына – набліжаецца сесія. Ўсе думкі аб ёй, а чытачам наўрад ці будзе цікава ведаць, што я пра яе думаю. Таму прапусцім апавяданне пра тое, як усё складана ў гэтай галіне і пяройдзем да іншай тэме.
У запісе за 16 траўня я казаў пра тое, што з невялікай групай людзей бярэм дзяцей з дзіцячага дома-інтэрната і везем іх (17 траўня) на пікнік. Было выдатна. Дзеці былі ў захапленні і да гэтага часу ўспамінаюць той дзень. Ездзілі мы ў вёску Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) на раку Нёман. Там недалёка мая вёска і я, ведаючы прыгожыя месцы, прывёз іх сюды. Ну, прывёз вадзіцель, а я дарогу паказваў. Ужо на зваротнай дарозе дзеці былі гатовыя ісці ў паход на некалькі дзён. Магчыма пайшлі бы. Але Эльвіра Мікалаеўна (выхавальнік, адказны за дзяцей) праз дзень або два трапіла ў шпіталь з запаленьнем лёгкіх. Такая вось непрыемнасць …
А лета ўсё ідзе, але ніяк не можа ўтрымаць свае пазіцыі. Спадзяюся, што з ўваскрасення лета наступіць не толькі ў календары, але і на вуліцы. Мне ж хочацца адсвяткаваць свой дзень нараджэння, які будзе праз дзве з паловай тыдня, на прыродзе. Ці хаця б у сябе ў вёсцы.
Дарэчы, нядаўна блукаў па інтэрнэту і ўбачыў такую вось клавіятуру. Хто-небудзь хоча мне яе падарыць?;)
На гэтым закончу. Дзякуй за ўвагу!
P.S. Калі ў вас ёсць час і жаданне, вы можаце паглядзець фатаграфіі з пікніка, аб якім я казаў вышэй.




