Паездка ў Асмолава
Ітак. Доўгачаканае апісанне маёй паездкі. Напомню, што тэай гэтай паездкі было правядзенне летняй біблейскай школы (ЛБШ). Цэль выканана. Дзеці здаволены. Арганізатары здаволены. У кожнага шмат уражанняў.
Пуць да месца назначэння заняў каля 1,5 гадзіны. Па дарозе было шматлікая колькасць пейзажаў. (На фота возера ў Нясвіжы. Фота клікабельна.) Але з-за соннага састаяння было не да таго, каб рабіць шмат фотаздымкаў.
Прыбылі на месца каля 9 гадзін раніцы ў нядзелю (20 ліпеня). І ў 10 гадзін мы пайшлі ў мясцовую царкву на служэнне. (Хто – мы? Нас было пяць чалавек, якія прыбылі з Мінска, дзеля правядзення ЛБШ. Чатыры дзяўчыны і я.) Я люблю маленькія царквушкі. У іх шмат адзінства.
Пасля служэння мы прайшлісь па вёсцы, зайшлі дамоў, каб паснедаць і адправіліся ў Нясвіж. Думаю, што вы ведаеце, што Нясвіж – адзін з гарадоў, які багат гісторыяй і напоўнены лягендамі. У гэтым горадзе я бываў ужо не раз, і кожны раз знаходіў нешта новае і цікавае. Аднак у гэты раз я не знайшоў свайго любімага велькага дрэва, якое унутры некалі было выжжана агнём і стаяла пустое ўнутры. Гэта дрэва нехта спілаваў. А яно ж нікому не мяшала…
А яшчэ ў гэты раз я ўбачыў абпалены замак. Жаласнае відовішча. Да 2010 года яго збіраюцца аднавіць. Што ж. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.
Вадаёмы. Мне жудасна ў гэты раз не спадабаліся вадаёмы. Яны былі ўсе забруджаныя, зялёныя і брыдкія. Некалькі год таму я ў гэтых вадаёмах купаўся, а ў гэты раз было глядзець на іх брыдка. Не захоўвае народ то, што мае.
К вечару мы прагаладаліся. Пабрэлі шукаць піцэрыю, ці, на ўсялякі выпадак, якую-небудзь забегалаўку. І што вы думаеце? Знайшлі некалькі кафэ, якія заканчывалі сваю працу ў нядзелю ў 2-3 гадзіны дня. Крыўдна. Нам есці захацелася намнога пазней. Патопалі далей, і… о цуда! Гэта піцэрыя! Заходзім у дворык… ў нос “ударылі” смачныя пахі, пацяклі слінкі. Падыходзім да дзверы, а адтуль выходзіць дзяўчына-афіцыянт. Мы ўжо падумалі, што нас абслугоўваць, але аказалася, что гэта рэстаран заняты сэрвісным абслугоўваннем. Прыйшлося ісці ў звычайны магазін. Нармальны знайшлі толькі з чацвёртага разу… Вячэралі на беразе аднаго з вадаёмаў на процілеглым беразе ад замку. Для мясцовых людзей гэта аказалася непрывычным відовішчам, калі гурт маладых людзей есць сідзячы на траве паміж дарогай і вадой. Але ж нам спадабалася. У Мінску ўрад лі так павячэраеш у цэнтры города.
Вось такія падзеі адбыліся ў першы дзень знаходжання ўдалі ад дома.
Дзякую за ўвагу! Працяг апісання будзе апублікаваны ў бліжэшы час. Не прапусціце;) А ў працягу запісу некалькі фота. Ўсе фатаздымкі ў маёй галэрыі.





Адзін камэнтар на запіс “Паездка ў Асмолава”