Пра каментары
Цікава, што яшчэ трэба зрабіць, каб тут на блогу павялічылася актыўнасць каментатараў? Або я пішу зусім не цікава? Не, я не пішу дзеля каментарыяў, розных лічыльнікаў, але ўсё ж было б нашмат прыемней, калі б людзі рэагавалі трохі жывей, чым ёсць. Публікаваць якія-небудзь кампраметуючыя запісы, як гэта робяць многія, для ўзняцця каментатарскай актыўнасці, зусім не хочацца. Народ, будзьце крыху гаваркім і шчырым. Дзякуй за разуменне.
Асобнае дзякуй жадаю сказаць самаму актыўнаму каментатару - Kisuhvostik.




