Пятніца (аба ўсім па маленьку)
Пятніца? Хм. Як-та непачутна … Ладна. Я не пра гэта.
Хачу паставіць на блог галерэю. Сёння шукаў і знайшоў шмат розных плагінаў. Пакуль нічога не спадабалася. Усе чамусьці глючаць. Аднак у працэсе пошуку натыкнуўся на цікавы спіс. Ён тут. Гэта спіс «смачнасцей» для вордпрессу. Нешта узяў сабе. Напрыклад, убудова для адлюстравання смайлаў ў каментарах; убудова, які дазваляе аўтаматычна перакладаць URL у гіперспасылкі; убудова, які спрашчае выгляд блога, для прагляду на КПК і тэлефонах; папярэдні прагляд каментароў. Праўда, нешта я не бачу працуе апошні ці не, адпішіцеся, калі працуе. Калі не працуе – таксама адпішіцеся.
Тут Арцём Кроткаў за что-то там мяне падзякаваў. Я яму адказваю: «Заўсёды калі ласка))». У яго, дарэчы, доче 7 месяцаў. Віншую яе і яго!
Усё-такі нудно перакладаць усе запісы блога на ангельскую мову, але я спраўляюся. Калі хто не ведае, гэта трэба для англійскай версіі блога.
Нешта яшчэ хацеў напісаць, але забыўся. Таму пакуль усё.




