Вела…
Ўчора нарэшце дабраўся да свайго ровара. Ішоў у гараж на заднім двары дома ў поўнай упэўненасьці, што патрэбна будзе замяніць задняе кола. Аднак мяне чакаў вельмі прыемны сюрпрыз – на ровары было ўсталявана новае кола. Дзякую тату. У апошні час ён стаў усё больш і больш мяне зьдзіўляць. Ну, раз ровар у поўным парадку, я ўстроіў сабе трохгадзінную прагулку па лясам, якія акружаюць мой дом. І мне захацелася яшчэ больш зрабіць велапаход. Гэта ідэя выношвалася амаль з Каляд, абмяркоўвалася з вялікай колкасьцю чалавек. Магчымай цяжкасьцю зьяўляецца тое, што некаторыя жадаючыя паехаць, не змогуць праехаць неабходную адлегласьць. Прыблізная адлегласьць (у агульнай суме) каля 200 кілямэтраў, колькасьць дзён – 3. Гавораць, што гэта нерэальна… А што вы думаеце?
Тэгі: велапакатушкі




